19 чэрвеня Беларусь "узяла" +35
Тэмпературны рэкорд усталяваны ў Лельчыцах.
Па звестках сайта meteoinfo.by, тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі роўны 35,6 градусам. Ён трымаецца з 1964 года. Такім чынам, для падзення рэкорду 19 чэрвеня не хапіла 0,7 градуса.
20 чэрвеня ў Беларусі будзе не так спякотна, як учора. Праз нашую краіну прайшоў халодны атмасферны фронт, таму сёння сіноптыкі абяцаюць +19..+21, з умераным ветрам і без ападкаў.