18 траўня ў Магілёве адкрыецца клуб “Рок-Партал”

Арганізатары канцэрта абяцаюць арганізаваць дастаўку ў Магілёў з іншых месцаў Беларусі, калі ў адпаведным пабліку вК ад горада зарэгіструецца больш за 6 чалавек.

Клуб знаходзіцца далёка ад цэнтра горада, у будынку рэстарана “Ясень”. Цікава, што ў студзені 2011 года на гэтым жа месцы ўжо адкрываўся клуб з назвай “Портал”. Але ён прапрацаваў толькі некалькі дзён і правёў толькі адну вечарынку.

Сёлета ў арганізатараў больш амбіцый. Ужо заяўлена, што ў чэрвені “Дай дарогу!” прывязуць у новы клуб акустычную праграму “Велоакустика”. А наведвальнікаў збіраюцца вабіць таннымі квіткамі і жывой рок-музыкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі