16 лютага ў Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

Акцыя пачнецца каля музея ахвяр генацыду ў 16.00. Удзельнікі запаляць свечкі і пройдуць шэсцем да беларускага пасольства, дзе адбудзецца мітынг салідарнасці.

Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца грамадзяне Беларусі, змушаныя пакінуць Беларусь пасля падзей 19 снежня, прадстаўнікі беларускіх грамадзянскіх кампаній і арганізацый, пры падтрымцы літоўскай арганізацыі Belarus Watch.

"Мы заклікаем міжнародную грамадскасць запатрабаваць улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных. Мы сцвярджаем: у вольнай, дэмакратычнай краіне не можа быць асуджаных па палітычных матывах. У гэты дзень мы просім грамадзянскую супольнасць Літвы вявіць салідарнасць", - кажуць арганізатары.

Акцыя ўзгоднена з мэрыяй Вільні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі