Вайцюшкевіч:Я лічу, што з культурнымі справамі варта лезці ўвогуле паўсюль!

Новы
праект Змітра Вайцюшкевіча, які мае назву "Чара", уяўляе сабой шэраг песень на
вершы шведскіх паэтаў Клемэтса, Леандуэра, Фростэнсан у перакладзе на
беларускую мову.

"Можна
параўнаць гэта з сундуком ці нейкай скрыняй, нейкім сасудам, –
тлумачыць назву
альбома Зміцер Вайцюшкевіч. – Гэтая паэзія для мяне акварэльна-экалагічная. Яна
ў паветры, у ф’ёрдах, у хвалях, у ветры".


 


Прэзентацыя "Чары" ужо адбылася на адной з пляцовак Стакгольма – 2 чэрвеня музыканты
сыгралі ў Паўночным тэатры ў цэнтры сталіцы.


адной з зал сабраўся музычны і літаратурны "цвет і свет", – перакладчыкі,
паэты, музыканты. – распавядае
Зміцер Вайцюшкевіч. - Як мне сказалі шведы, там
была вельмі элітарная тусня"
.

Нягледзячы
на тое, што шмат хто папярэджваў музыканта, маўляў, беларусы за мяжой нікому не
патрэбныя і не варта туды лезці, Змітра гэта не спыніла.

Зміцер
Вайцюшкевіч:
"Я лічу, што з культурнымі справамі варта лезці ўвогуле паўсюль!
Тым больш, выдатна шукаць такіх культурных паразуменняў менавіта ў Швецыі".




Большасць
тэкстаў, якія абраў Зміцер для песень "Чары", ужо былі перакладзеныя беларускімі
паэтамі. А вось у музычным плане новы альбом значна адрозніваецца ад папярэдніх
дыскаў.

Зміцер
Вайцюшкевіч:
"Ужо 10 гадоў існуюць шведскія літаратурныя чытанні, і большасць
гэтых тэкстаў ужо былі перакладзеныя раней, таму ў мяне быў выбар. Некаторыя з
іх мне падыходзілі, некаторыя – не. Я патраціў некалькі гадоў, каб разабрацца з
гэтым".



Амбасадар
Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан задаволены вынікам сумеснай працы. Дарэчы,
дыпламат напісаў прадмову да "Чары", а ў запісе аднаго з трэкаў паўдзельнічала
яго дачка – Аляксандра Эрыксан.

Стэфан
Эрыксан:
"Гэта трохі іншы праект, у адрозненні ад папярэдніх праектаў
Вайцюшкевіча. Але ў творчасці і трэба быць смелым! Шведская паэзія крыху
нетрадыцыйная, нерыфмаваная. Я думаю, што некаторыя шведскія паэты нават і не
верылі, што можна напісаць музыку па іх вершах. Зміцер даказаў, што гэта
магчыма".

Стэфан
Эрыксан

Ці
будзе шведска-беларуская пласцінка "Чара" карыстацца такой жа папулярнасцю, як
альбомы на вершы беларускіх паэтаў – не істотна, кажа Зміцер. Гэта іншы свет і
гэтым ён цікавы.

Зміцер
Вайцюшкевіч:
"Мяне цікавіць ўсё новае, і я люблю ўсіх сваіх сааўтараў, усіх!!!
Яны проста розныя – Дранько-Майсюк і Катарына Фростанс, напрыклад. Я можа і
ўзяўся за гэты праект таму, што гэта іншае, таму што мне не хацелася паўтораў"
.

А
пакуль "WZ-Orkiestra" спадзяецца праехаць з новымі канцэртамі па Швецыі.

"Паглядзім,
нешта, можа, будзе ў верасні. У любым выпадку, мы гэты мост пабудавалі, а ўжо
хто і як па ім паедзе, гэта не наша справа. Можна граць сотні канцэртаў, якія
не матэрыялізуюцца ў плыту. Таму я вельмі рады, што мы гэты праект
рэалізавалі".

Канцэрт
суправаджала адмысловая відэаінсталяцыя, зробленая Андрэем Лянкевічам і
Таццянай Гаўрыльчык.






 

Фота: Цімафей Скібенка