R.E.M. перавыдадуць альбом "Reckoning" у deluxe-версіі

Музыкі амерыканскага гурта R.E.M. адзначаць дваццаць пятыя ўгодкі рэлізу свайго другога альбома "Reckoning" яго адрэдагаваным перавыданнем, паведамляе рэсурс music.open.ua
Рэліз абноўленага дыска, які ўпершыню з'явіўся ў 1984 годзе, прызначаны на 23 чэрвеня.

Новае deluxe-выданне акрамя самога альбома будзе дапоўнена бонус-дыскам з раней нявыдадзеным канцэртным запісам з выступу R.E.M. на чыкагскай пляцоўцы Aragon Ballroom, які адбыўся ў ліпені 1984 года. Тады гурт адыграў восем з дзесяці песень "Reckoning", а таксама такія класічныя хіты, як "Gardening At Night" і "Radio Free Europe".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі