Рэгіструецца партыя, якая бачыла Лукашэнку кандыдатам у прэзідэнты Расіі

Кіраўніцтва партыі «Вялікая Расія» 25 чэрвеня падала дакументы на рэгістрацыю. Яе ачольвае дэпутат Дзярждумы Андрэй Савельеў. Менавіта ён сёлета распаўсюдзіў інфармацыю, што партыя хацела б бачыць кандыдатам у прэзідэнты Расіі Аляксандра Лукашэнку і, нібыта, нават вяліся перамовы ў гэтай справе. Аднак прэс-служба прэзідэнта Беларусі гэты факт тады абвергла.

Паводле словаў Андрэя Савельева, у склад партыі ўваходзіць каля 58 тысяч чалавек, яна мае 59 рэгіянальных філіяў. Пытанне рэгістрацыі мусіць вырашыцца на працягу месяца.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі