“Рэал” атрымаў валявую перамогу над “Баварыяй” (відэа)

“Рэал” атрымаў валявую перамогу над “Баварыяй” (відэа)

“Рэал” атрымаў валявую перамогу над “Баварыяй” у паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў — 2:1. На гол Джошуа Кіміха (28-я хвіліна) мадрыдцы адказалі трапнымі ўдарамі Марсэла (44-я) і Марка Асенсіё (57-я). Варта адзначыць, што ў мюнхенцаў ужо ў першым тайме атрымалі траўмы Ар’ен Рабен і Жэром Баатэнг, іх давялося замяніць.

Матч у адказ пройдзе 1 траўня ў Мадрыдзе.

У аўторак у іншым паўфінале “Ліверпуль” разграміў “Рому” — 5:2. Матч у адказ прызначаны на 2 траўня, ён пройдзе ў Рыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі