Развітанне з Аляксандрам Кулінковічам — сёння
![Развітанне з Аляксандрам Кулінковічам — сёння](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kull_2.jpg.webp?itok=sxXd9bSq)
Сёння адбудзецца развітанне лідарам гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандрам Кулінковічам. Як паведамляюць сябры памерлага музыкі, жалобная цырымонія адбудзецца з 15.00 да 16.00 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.
Аляксандр Кулінковіч заўчасна памёр 4 жніўня ад схаванай пнеўманіі. У гэты дзень “Нейра Дзюбель” мусіў граць 45-хвілінны сэт на фестывалі “Рок за баброў”. Напярэдадні Кулінковіч паведаміў калегам па гурту, што пачуваецца блага і будзе выклікаць хуткую. Яму было 46 гадоў.
На фестывалі “Рок за баброў” памерлага музыку ўшанавалі хвілінай маўчання, а іншыя ўдзельнікі фэсту прысвяцілі Кулінковічу свае выступы.