Разведка Брытаніі: войска Беларусі наўрад ці рыхтуецца да вайны з Украінай

Разведка Брытаніі: войска Беларусі наўрад ці рыхтуецца да вайны з Украінай

Цяперашнія беларускія вайсковыя вучэнні наўрад ці звязаныя з падрыхтоўкай наступу на Украіну. Брытанская разведка ацэньвае наступальныя магчымасці беларускага войска як абмежаваныя.

"Хоць выкарыстанне Расіяй тэрыторыі Беларусі адыграла важную ролю ў няўдалым наступе Расіі на Кіеў на пачатку ўварвання, беларускія сілы маюць абмежаваныя наступальныя магчымасці, і шанец, што яны перакінуць свае сілы ва Украіну не вялікі. Вельмі малаверагодна, што гэтыя вучэнні з'яўляюцца сведчаннем падрыхтоўкі да прамога ўдзелу Беларусі ў вайне", — сцвярджаецца ў аглядзе Міністэрства абароны Брытаніі.

Камандна-штабныя вучэнні пачаліся ў Беларусі 8 верасня. Працягнуцца яны да 14 верасня на палігоне "Брэсцкі", а таксама ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Паводле легенды вучэнняў, вайскоўцы павіныня выцесніць умоўнага праціўніка, які заняў частку тэрыторыі Беларусі.

У Генштабе УСУ выказвалі занепакоенасць гэтымі вучэннямі яшчэ да іх пачатку. Украінскія вайскоўцы асцерагаліся, што Беларусь рыхтуецца да захопу часткі Валынскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцей. У Мінабароны Беларусі гэтыя заявы назвалі правакацыйнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі