Разгляд "справы графіцістаў" працягнецца раніцай 26 студзеня

Разгляд "справы графіцістаў" працягнецца раніцай 26 студзеня

У працэсе па "справе графіцістаў", які праходзіць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, абвешчаны перапынак да 9.30 аўторка, 26 студзеня. Сёння былі дапытаныя трое фігурантаў справы — Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў. Усе яны сваёй віны не прызналі.

Нагадаем, маладыя людзі абвінавачваюцца ў нанясенні беларускамоўных графіці "Беларусь мае быць беларускай" і "Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...", а таксама псаванні фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Уласнік бігборда, індывідуальны прадпрымальнік Руслан Масленікаў, падаў хадайніцтва аб вызваленні падсудных ад крымінальнага пераследу.

Таксама ў панядзелак суд вывучыў тры тамы пісьмовых матэрыялаў справы. Больш падрабязна пра яе гл. тут.

На відэа можна пабачыць, як сёння двое маладых людзей разгарнулі ў судзе над графіцістамі транспарант з надпісам "Не палітычным пераследам". Яны скандавалі: "Мастацтва — не злачынства!". Іх верагодна затрымалі.

СМІ: у мінскім судзе збілі, а пасля аштрафавалі журналіста

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі