Разгляд справы “чорных рыэлтараў” працягнецца ў Вярхоўным судзе 18 снежня

Разгляд справы “чорных рыэлтараў” працягнецца ў Вярхоўным судзе 18 снежня

Разгляд апеляцыі па крымінальнай справе “чорных рыэлтараў” працягнецца ў Вярхоўным судзе 18 снежня. Перапынак звязаны з неабходнасцю атрымання звестак з СІЗА № 1 пра стан здароўя абвінавачанага Сямёна Беражнога. Пасля гэтага будзе прынятае рашэнне. Справа ў тым, што адвакат Беражнога, з улікам яго дзіўных паводзін, заявіла хадайніцтва аб прызначэнні ў адносінах яго стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, прысуд “чорным рыэлтарам” у ліпені 2017-га вынес Магілёўскі абласны суд. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 6 чалавек і падрыхтоўцы забойства яшчэ 6-ці, у выкраданні чалавека, махлярстве, вымагальніцтве, разбоі і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Злачынствы адбываліся ў 2009-2015 гады. “Чорныя рыэлтары” ўгаворвалі адзінокіх людзей, якія злоўжывалі алкаголем, прадаць жыллё ды абяцалі дапамагчы купіць іншае. Аднак гэтых людзей забівалі і закопвалі на вясковых могілках (у шэрагу выпадкаў людзей хавалі жывымі). Вышэйшую меру пакарання атрымалі Ігар Гершанкоў і Сямён Беражны. Жонка Гершанкова Таццяна была асуджана на 24 гады, Барыс Калеснікаў — на 22 гады зняволення. Больш падрабязна пра гэту справу гл. тут.

Разгляд справы “чорных рыэлтараў” працягнецца ў Вярхоўным судзе 18 снежня
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі