Разгледзь “25ты кадр” у новым кліпе YELLOW BRICK ROAD і...

Гурт YELLOW BRICK ROAD рыхтуе закрыты прагляд-прэзентацыю свайго канцэртнага DVD пад назвай “Honeymoon Live”. Два запрашальнікі чакаюць самых уважлівых фанатаў!

Каб атрымаць 2 квіткі, табе трэба: першае, паглядзець кпіп YELLOW BRICK ROAD “S.Y.S.T.R.N.R.”, і, другое, знайсці ў ім схаваны “25 кадр”!

Далей рабі так: свой варыянт “25-га кадра” (а таксама на якой хвіліне і секундзе кліпа ён з’яўляецца) дашлі нам на пошту [email protected] (у тэме пазнач YELLOW BRICK ROAD) да 18:00 cерады 16-га лістапада.

У сераду 16-га лістапада з 21:00 да 22:00 у жывым эфіры Еўрарадыё дыджэі Ліза Кучаравая і Дзяніс Дзюба разам з прамоўтарам гурта Дзімам Хламавым абяруць чатырох самых уважлівых гледачоў, якія і адправяцца на прэзентацыю. Кожнаму з пераможцаў дастануцца па 2 квіткі на VIP-прагляд DVD “Honeymoon Live”.

Нагадаем, прэзентацыя “Honeymoon Live” адбудзецца 18 лістапада а 19 гадзіне ў сталічным “Цэнтры-Відэа”. Уваход на прагляд ВЫКЛЮЧНА па запрашальніках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі