Вы тут

Раўбічы прымуць этап Кубка свету па біятлоне, але толькі ў 2022 годзе

Фота: rau.by

Раўбічы прымуць этап Кубка свету па біятлоне ў 2022 годзе. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую федэрацыю біятлона, такога рашэння дамагаліся працяглы час. Сваю ролю адыграла абранне Вольгі Назаравай у тэхнічны камітэт IBU, а таксама праца генеральнага сакратара БФБ Дар’і Домнікавай.

Важным стала і тое, што спарткомплекс “Раўбічы” прайшоў праз маштабную рэканструкцыю. Цяпер ён адпавядае патрабаванням да правядзення міжнародных спаборніцтваў.

Аднак для прыняцця этапа Кубка свету давядзецца вырашыць некаторыя праблемы: напрыклад, павялічыць змяшчальнасць комплекса. У БФБ абяцаюць, што ўжо да летняга чэмпіянату Еўропы 2019 года паставяць дадатковыя трыбуны ў выглядзе зборных канструкцый.

Своеасаблівай рэпетыцыяй этапа Кубка свету стане фінал Кубка IBU у 2020 годзе.