Растуць асабістыя грашовыя пераводы з Літвы ў Беларусь

Людзи, якія з'ехалі з Беларусі, адпраўляюць больш грошай родным / Еўрарадыё
Людзи, якія з'ехалі з Беларусі, адпраўляюць больш грошай родным / Еўрарадыё

Грашовыя пераводы беларускіх эмігрантаў з Літвы на радзіму растуць. Хоць у цэлым грашовыя пералічэння сродкаў з Літвы скарачаюцца. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на Цэнтрабанк Літвы.

У параўнанні са звесткамі за мінулы год асабістыя пераводы ва Украіну скараціліся, а ў Беларусі выраслі, — кажа прадстаўнік Цэнтрабанка Мантас Вільнішкіс.

Пераводы эмігрантаў у 2015-2019 гадах складалі 557 млн еўра ў год. У 2019 годзе больш за ўсё сродкаў з Літвы пераводзілі ў Украіну, Расію і Вялікабрытанію. У бягучым годзе Беларусь выцесніла Вялікабрытанію.

Дакладных дадзеных аб тым, колькі беларусаў з-за рэпрэсій былі вымушаныя з'ехаць за мяжу, няма. Аднак шмат людзей з'ехала. І дадзеныя Цэнтрабанка Літвы аб грашовых пераводах у Беларусь — чарговае таму пацверджанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі