Вы тут

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з ваўкавыскага прадпрыемства "Беллакт"

bellakt.com

Рассельгаснагляд з 21 студзеня адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію сухога малака і сухой малочнай сыроваткі беларускай кампаніі "Беллакт" з Ваўкавыска. Пра гэта паведамляецца на сайце расійскага ведамства

Такое рашэнне Рассельгаснагляд прыняў пасля таго, як беларускі бок выправіў выяўленыя парушэнні. Таксама расіяне паведамляюць пра ўсебаковы аналіз матэрыялаў расследавання, праведзенага беларускімі калегамі.

Прадукцыя "Беллакт", якую пусцяць у Расію, павінна быць выпрацаваная з 21 студзеня 2019 года і мець электронны ветэрынарны сертыфікат.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 21.01: