Рассельгаснагляд зняў санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на ўвоз прадукцыі двух прадпрыемстваў Беларусі па выніках інспекцыі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелано. Гэта кампанія"Вялес-Міт”, якой дазволілі пастаўляць у Расію ялавічыну, мясапрадукты і гатовую мясную прадукцыю, а таксама “Бабушкина крынка” — ёй можна пастаўляць малочную прадукцыю за выключэннем сыроў і сухога малака".

У пятніцу ў Маскве прайшлі перамовы па выніках інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў. Расійскі бок прадстаўляў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Яўген Непаклонаў, беларускі — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Канчатковая справаздача Рассельгаснагляда будзе накіраваная Беларусі 20 красавіка, адзначыла Юлія Мелано. Спецыялісты Рассельгаснагляду праводзілі інспекцыю на беларускіх прадпрыемствах — вытворцах прадукцыі жывёльнага паходжання з 5 па 13 красавіка, перадае БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі