Рассельгаснагляд выказвае прэтэнзіі да ялавічыны і малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд выказвае прэтэнзіі да ялавічыны і малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд з 27 лютага ўводзіць узмоцнены лабараторны нагляд да харчовай прадукцыі дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, у гэты спіс трапілі наступныя прадпрыемствы: 

— ААТ "Бабруйскі мясакамбінат" (выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (тэтрацыкліну) у ялавічыне астуджанай);

— СААТ "Белавежскія сыры" (выяўленне цыпрафлаксацыну ў сыроватцы малочнай канцэнтраванай);

— ТАА "ГолПолГандаль" (выяўленне перавышэння бактэрыяў групы кішэчнай палачкі ў ялавічыне замарожанай);

— фермерская гаспадарка "Мінюка" (выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (тэтрацыкліну) у ялавічыне астуджанай);

— ААТ "Мілкавіта" (выяўленне сульфаметазіну і трыметапрыму ў малацэ абястлушчаным згушчаным);

— ТАА "Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання" (выяўленне наяўнасці сухога малака ў малацэ пітным ультрапастэрызаваным);

— ААТ "Слуцкі мясакамбінат" (два выпадкі выяўлення рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (тэтрацыкліну) у ялавічыне астуджанай);

— ААТ "Здравушка-мілк" Бярэзінскі філіял (выяўленне альбендазолу сульфону ў сыроватцы малочнай сухой падсырнай);

— ААТ "Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі" (выяўленне альбендазолу сульфаксіду і альбендазолу сульфону ў малацэ згушчаным абястлушчаным).

Таксама Рассельгаснагляд вырашыў з 1 сакавіка ўвесці санкцыі супраць прадукцыі ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат". Прычынай называецца паўторнае выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы ў астуджанай ялавічыне.

Акрамя таго, расійскае ведамства паінфармавала беларускіх калег, што ў пітных вяршках ААТ "Мілкавіта" было выяўленае сухое малако, а таксама сухое малако выявілі ў ультрапастэрызаваным малацэ вытворчасці УПП "Полацкі малочны камбінат".

У дадатак расійскае ведамства паінфармавала пра два выпадкі фальсіфікацыі сыроў расліннымі тлушчамі ў прадукцыі ААТ "Шчучынскі масласырзавод".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі