Рассельгаснагляд узмацніў кантроль за прадукцыяй 9 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд узмацніў кантроль за прадукцыяй 9 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі дзевяці беларускіх кампаній. У каментары, размешчаным на сайце ведамства, гаворыцца, што экспартыза выявіла ў іх прадукцыі неадпаведнасць нормам і патрабаванням Расійскай Федэрацыі і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пад узмоцнены кантроль трапілі наступныя прадпрыемствы: 

ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" (у мясе птушкі знайшлі бактэрыі роду сальманела і роду Listeria monocytogenes);

ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", філіял "Мастоўскі кумпячок" (у свініне выяўленыя бактэрыі роду Listeria monocytogenes);

ААТ "Гомельскі мясакамбінат" (у гатовых мясных вырабах выявілі незаяўленае ДНК курыцы);

ААТ "Лунінецкі малочны завод" (у сухім абястлушчаным малацэ выявілі рэшткі афлаксацыну і тылазіну);

ААТ "Малочны свет" (у сухой малочнай сыроватцы выявілі рэшткі лінкаміцыну);

ЗАТ "Партнёр і К" (у ялавічыне выявілі бактэрыі роду Listeria monocytogenes);

ТАА "Праймілк" (у сухой малочнай сыроватцы знайшлі рэшткі нарфлаксацыну, лінкаміцыну і цыпрафлаксацыну);

ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", Клецкі філіял (у сухім малацэ выявілі рэшткі нарфлаксацыну і цыпрафлаксацыну);

ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", Любанскі філіял (у сухой малочнай сыроватцы знайшлі рэшткі тылазіну).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі