Рассельгаснагляд прыняў чарговую заяву па беларускай прадукцыі

Ветэрынарная служба Беларусі не прымае мер па ліквідацыі прычын паставак у Расію небяспечнай у ветэрынарна-санітарных адносінах прадукцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду па выніках нарады, якая прайшла 28 снежня з удзелам кіраўніка ведамства Сяргея Данкверта.

Сярод іншага на нарадзе былі разгледжаны вынікі "аналітычнага вывучэння прычын і ўмоваў, што прывялі да патраплення ў гандлёвы абарот на тэрыторыі Расіі небяспечнай жывёлагадоўчай прадукцыі, вырабленай беларускімі мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі". Адзначаецца, што "па экспертнай ацэнцы, асноўнай прычынай з'явілася тое, што кампетэнтнымі органамі Беларусі не праводзіцца своечасовая актуалізацыя нарматыўна-прававых актаў у сферы ветэрынарыі і харчовай бяспекі".

На працягу 2014 года Рассельгаснаглядам на адрас ветэрынарнай службы Беларусі былі накіраваны 43 звароты па фактах неадпаведнасці падкантрольнай прадукцыі па паказчыках бяспекі патрабаванням Мытнага саюза, на якія было атрымана толькі 7 адказаў, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, на мінулым тыдні памочнік кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандр Радзькоў заявіў журналістам, што пошукам вінаватых у сітуацыі з пастаўкамі беларускай прадукцыі зоймуцца следчыя органы Беларусі і Расіі. Паводле слоў Радзькова, калі гэта тэма абмяркоўвалася кіраўнікамі Беларусі і Расіі, то расійскі кіраўнік зазначыў, што гэтыя рашэнні прымаліся без яго ведама.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі