Рассельгаснагляд не перажывае з-за словаў Лукашэнкі наконт Данкверта

Рассельгаснагляд не перажывае з-за словаў Лукашэнкі наконт Данкверта

Рассельгаснагляд не перажывае з-за словаў Аляксандра Лукашэнкі, які даручыў пачаць крымінальную справу на Сяргея Данкверта.

"Мы спакойна ставімся да гэтай сітуацыі", — заявіла ў каментары БелаПАН прэс-сакратар Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

Такое даручэнне кіраўнік Беларусі даў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу 3 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ. Ён нагадаў, як у Беларусі былі пачатыя крымінальныя справы на гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера і галоўнага акцыянера кампаніі Сулеймана Керымава.

Нагодай стала тое, што Рассельгаснагляд прыпыняе пастаўкі прадуктаў з Беларусі. Па словах Лукашэнкі, гэта несумленная канкурэнтная барацьба.

"Дзеянні, якія прымаліся Рассельгаснаглядам, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі і легальнасці паставак з іншых краін на нашу тэрыторыю", — заявіла прэс-сакратар Рассельгаснагляду. Па яе словах, гэтае ведамства дзейнічае ў рамках заканадаўства Расіі ды заканадаўства ЕАЭС, правілаў міжнароднага гандлю.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі