"Рассельгаснагляд" "наехаў" на беларускіх вытворцаў сыроў

"Рассельгаснагляд" "наехаў" на беларускіх вытворцаў сыроў

"Рассельгаснагляд" заявіў, што мае прэтэнзіі да беларускіх вытворцаў сыроў. У спісе — Камянецкі сыраробны завод, Бярэзінская філія прадпрыемства "Здравушка-Мілк", Браслаўская філія Глыбоцкага малакакансервавага камбінату і Капыльская філія Слуцкага сыраробнага камбінату. Сцвярджаецца, што яны пастаўлялі ў Расію недабраякасную прадукцыю. У сырах, якія правяралі на працягу апошняга тыдня, расіяне знайшлі перавышэнне дапушчальнай нормы кансерванта Е251.

Прэс-служба "Рассельгаснагляду" адзначае, што з дапамогай згаданага кансерванта беларусы скарачаюць вытворчы працэс і нарошчваюць аб'ёмы прадукцыі "на шкоду яе якасці і бяспецы". Нібыта, празмерная колькасць харчовага кансерванта Е251 асабліва небяспечная пры захворваннях сардэчна-сасудзістай і страўнікава-кішачнай сістэмы. Акрамя таго, ён можа выклікаць дысбактэрыёз, прыступ халецыстыту, алергічныя рэакцыі. І самае важнае — ёсць небяспека "ўзнікнення і развіцця злаякасных утварэнняў".

Расіяне лічаць выяўленыя факты "сур'ёзным парушэннем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза". Яны звярнулі ўвагу беларускай нацыянальнай ветэрынарнай службы на недапушчальнасць такіх парушэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі