Рассельгаснагляд абвяргае, што зняў абмежаванні з 7 мясакамбінатаў

Рассельгаснагляд абвяргае звесткі, што з 5 лютага здымаюцца абмежаванні на пастаўку ялавічыны з сямі беларускіх мясакамбінатаў. Прадстаўніца Рассельгаснагляду Юлія Трафімава заявіла расійскім СМІ, што з чацвярга ніякія прадпрыемствы гэтае ведамства не выводзіць з-пад абмежаванняў.

Паводле яе слоў, якія перадае БелаПАН, Беларусь падала заяўку на аднаўленне паставак сямі прадпрыемстваў. Але Рассельгаснагляд, хутчэй за ўсё, усе сем не ўхваліць. І калі гэтыя абмежаванні будуць знятыя, пакуль не вядома.

Пра тое, што з 5 лютага Расія здыме абмежаванні на пастаўкі ялавічыны з дзевяці беларускіх мясакамбінатаў, паведаміў напярэдадні начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

5 лютага прэс-сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Зінаіда Бярэшчанка пацвердзіла БелаПАН, што з сямі беларускіх камбінатаў знятыя абмежаванні на пастаўку ялавічыны ў Расію.

Фота — politikus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі