Распачынаецца прыём дакументаў на паступленне ў ВНУ

Распачынаецца прыём дакументаў на паступленне ў ВНУ

У беларускіх ВНУ распачынаецца прыём дакументаў на паступленне. З 12 па 17 ліпеня іх могуць падаваць абітурыенты для навучання на бюджэтнай або платнай аснове. Пры гэтым у ВНУ сельскагаспадарчага профілю для наступлення на завочную форму навучання дакументы будуць прымаць з 15 лістапада па 5 снежня.

Для атрымання адукацыі на платнай аснове без уступных выпрабаванняў у Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС дакументы падаюць з 12 па 31 ліпеня.

У Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры абітурыенты-“платнікі” падаюць дакументы з 12 ліпеня па 2 жніўня. У іншыя ВНУ такая катэгорыя абітурыентаў падае дакументы з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Выпускнікі профільных класаў і груп педагагічнай скіраванасці, якія прэтэндуюць на месцы на педагагічных спецыяльнасцях у ВНУ, падаюць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

З 18 ліпеня распачынаюцца ўстыпныя выпрабаванні ў ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі  за кошт бюджэту і на платнай аснове.

Залічэнне на бюджэтныя месцы скончыцца 28 ліпеня, у ВНУ сілавога профілю — 24 ліпеня, у творчых ВНУ — 28 ліпеня.

На навучанне на платнай аснове будуць залічаць у звычайных ВНУ да 6 жніўня, у сілавых — да 2 жніўня, у творчых — да 3 жніўня.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі