Распачата крымінальная справа ў сувязі з актам вандалізму ў амбасадзе Літвы

Крымінальная справа распачата ў сувязі з тым, што невядомыя размалявалі нацыянал-бальшавісцкай сімволікай і закідалі ўлёткамі амбасаду Літвы ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў ГУУС сталіцы.
Па словах праваахоўнікаў, на тэрыторыі амбасады міліцыя знайшла 18 улётак, у якіх нацыянал-бальшавікі выказалі пратэст супраць прынятага ў Літве закона аб забароне на выкарыстанне камуністычнай сімволікі і прыраўнанні яе да нацысцкай, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, у ноч на 25 ліпеня ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму супраць амбасады Літвы. У будынак прадстаўніцтва былі кінутыя бутэлькі з фарбай і ўлёткі нацыянал-бальшавіцкай партыі, а сімволікай НБП размаляваны плот.

Амбасадар Эдмінас Багдонас выказаў пратэст афіцыйным асобам Міністэрства замежных спраў Беларусі з патрабаваннем высветліць сітуацыю, знайсці вінаватых і выконваць нормы Венскай канвенцыі 1961 года аб дыпламатычных адносінах, якія гарантуюць імунітэт літоўскай амбасады. Да 1 жніўня быў спынены прыём заявак на атрыманне віз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі