Распачалі крымінальную справу супраць жанчыны, якая збіла вядром міліцыянта

Людзі ў цывільным затрымалі каля 10 чалавек. У раёне вуліцы Багдановіча яны схапілі анархіста і пачалі яго збіваць. Хлопец паклікаў на дапамогу. Якраз міма праходзіла жанчына з вядром. Яна моцна разбіла галаву мужчыне, які аказаўся міліцыянтам.


Як паведамляе "Наша ніва", жанчыну затрымалі і дапыталі ў Савецкім РУУС. Супраць яе распачалі крымінальную справу. Пра гэтую гісторыю вядома са слоў журналіста Генадзя Барбарыча, які быў затрыманы і знаходзіўся ў пастарунку разам са згаданай жанчынай. Афіцыйнай інфармацыі дагэтуль няма.

У Расіі затрымалі мужчыну, які пакрыўдзіў беларускага міліцыянта

Чарнобыльскі шлях 2013 — онлайн, фота, відэа

Ігар Трухановіч асуджаны на 10 сутак арышту (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі