Расійскія вайскоўцы загінулі ў аўтааварыі на мяжы з Украінай

Як паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік мінабароны, аварыя адбылася раннім ранкам у Тарасаўскім раёне, які знаходзіцца на паўночным захадзе Растоўскай вобласці і мяжуе з Луганшчынай.

Цывільны грузавы аўтамабіль МАN, які рухаўся ў спадарожным кірунку, наехаў на ваенныя аўтамабілі “Урал” і “УАЗ” і перакуліў іх. У машынах знаходзіліся расійскія вайскоўцы-кантрактнікі.

“Уазік” літаральна сплюснула, і трое салдат, якія знаходзіліся ў ім, загінулі на месцы. Двое вайскоўцаў, якія ехалі ў армейскім грузавіку, атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
 
Яшчэ 15 чалавек траўмаваныя і змешчаныя ў лякарню, іх жыцці ў бяспецы, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі