Расійскія вайскоўцы працягваюць маляваць на аэрадромах самалёты

Для спецыялістаў выкрыць гэты падман не цяжка

Для спецыялістаў выкрыць гэты падман не цяжка / twitter.com/MT_Anderson/

На аэрадроме ў акупаваным Севастопалі расіяне намалявалі знішчальнікі. Гэта было заўважана на здымках, зробленых са спадарожніка. На аэрадроме Бельбек на стаянцы сярод сапраўдных самалётаў былі і чатыры намаляваныя МіГ-31. Выявіць іх удалося па адсутнасці ценяў.

Мяркуецца, што такім чынам расійскія вайскоўцы спрабуюць прадставіць на спадарожнікавых здымках непраўдзівую інфармацыю аб змешчаных на аэрадроме самалётах. Але для спецыялістаў выкрыць гэты падман не цяжка.

Некалькі тыдняў таму намаляваныя самалёты заўважылі на здымках аэрадрома Энгельс у Саратаўскай вобласці РФ.

Расійскія вайскоўцы працягваюць маляваць на аэрадромах самалёты
Аэрадром у Энгельсе / Planet Labs

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі