Расійскія СМІ пішуць пра "самы моцны за ўсю гісторыю канфлікту" абстрэл Данецка

Пажар у Данецку пасля абстрэлу/ @itsdonetsk
Пажар у Данецку пасля абстрэлу/ @itsdonetsk

Данецк гэтай раніцай падвергнуўся самаму магутнаму абстрэлу з 2014 года, кажа прадстаўніца так званай "ДНР" Наталля Шуткіна. Паводле яе слоў, па горадзе было выпушчана каля 40 ракет з РСЗА "Град".

"Прыйшлося па трох квадратах цэнтральнай часткі горада. Цяпер працуем над удакладненнем пашкоджанняў, іх ужо на гэтую хвіліну нямала, паколькі густая забудова", прыводзіць словы Шуткиной ТАСС. Карэспандэнт агенцтва паведамляе, што чуў не менш за 10 выбухаў. Пасля траплення снарада ў шматкватэрны дом у цэнтры Данецка пачаўся пажар. Гарэлі і аўтамабілі. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі