Расійскія лекары забракавалі барысаўскія лекі, у спісе 142 пазіцыі

Медыкі з Кемераўскай вобласці Расіі склалі спіс лекаў, якія не пажаданыя для ўжывання. У лік дзесяці тысяч забракаваных і фальсікаваных медычных прэпаратаў патрапіла і прадукцыя Барысаўскага завода медпрэпаратаў, выпушчаная ў 2002-2006 гадах. Яны займаюць 142 пазіцыі.

Сярод забракаваных кемераўцамі медыкаментаў – таблеткі, мазі, ін’екцыі, парашкі. У іх выяўленыя наступныя хібы: змена колера і дэфармацыя таблетак, расслаенне мазі, паведамляе “Барысаў электронны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі