Расійскія капрызы ў ПАСЕ
Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы выказала глыбокую занепакоенасць фактамі пагрозаў і нападаў на журналістаў у Еўропе. Пра гэта гаворыцца ў прынятай учора ў Страсбуры рэзалюцыі ПАСЕ. У першапачатковай рэдакцыі дакумента была рэкамендацыя абедзьвум палатам расійскага парламента правесці ўласнае расследаванне забойства аглядальніка “Новой газеты” Анны Паліткоўскай і прадставіць яго вынікі ПАСЕ.
Аднак пасля пратэсту расійскай дэлегацыі патрабаванні былі знятыя.
Радыёстанцыя “Эха Масквы” адзначае, што цяперашняя сэсія ПАСЕ б’е рэкорды па колькасці непрыемных для Масквы тэмаў, знятых з галасавання альбо выключаных з рэзалюцыяў.