Расійскі канвой паехаў па Украіне без дазволу украінскіх уладаў

Калона з расійскай гуманітарнай дапамогай пачала рух у бок Луганска, перадае УНІАН. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскі кіраўнік у курсе пра гэтыя падзеі. Разам з тым ён  адмовіўся каментаваць, на якім узроўні было прынятае рашэнне і ці абмяркоўвалася гэта з украінскім бокам і апалчэнцамі. 

МЗС Расіі выступіў з адмысловай заявай наконт руху калоны. У ёй гаворыцца, што ўкраінскі бок наўмысна зацягваў рух калоны. Расійскія дыпламаты запэўніваюць, што падалі Міжнароднаму таварыству чырвонага крыжа ўсе неабходныя дакументы для руху калоны. 

Фота — @ARothNYT Twitter