Вы тут

Расійскі хакеіст выйшаў на матч у масцы Пуціна

З акаўнту Лемцюгова ў Instagram

Расійскі хакеіст Мікалай Лемцюгоў, які гуляе за англійскі "Шэфілд Стылерс", выйшаў на лёд у масцы Уладзіміра Пуціна. Гэта адбылося перад гульнёй з "Манчэстар Шторм" за Кубак выкліку.

Сваю фатаграфію ў масцы спартовец размясціў у сваім акаўнце на Instagram. Ён дадаў да фота подпіс: "Толькі станоўчыя эмоцыі! Дзякуй за цёплы прыём і вашу дапамогу ў адаптацыі. Не вайне! З Расіі з любоўю".

Дарэчы, "Шэфілд" у гэтай сустрэчы перамог — 8:2. Прычым 33-гадовы Лемцягоў аформіў хет-трык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.