Расійская навуковая бібліятэка гарэла больш за 15 гадзін (фота)

У Маскве ў ноч на 31 студзеня адбыўся пажар у бібліятэцы Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках (ІНІГН) Расійскай акадэміі навук. Як інфармуе РБК, пажар не маглі пагасіць больш за 15 гадзін. Полымя ахапіла палову будынка бібліятэкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, на пажары працавалі 62 пажарныя разлікі. Падчас пажару ратавальнікі змаглі выратаваць ад агню сховішча бібліятэкі, у якім знаходзіцца каля 10 млн кніг.

У якасці магчымай прычыны пажару разглядалася кароткае замыканне.

На аднаўленне будынка спатрэбіцца некалькі гадоў, сказаў дырэктар інстытута акадэмік Юрый Півавараў.

Фота — rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі