У Маскве больш за палову сутак гарыць навуковая бібліятэка (відэа)

62 пажарныя разлікі спрабуюць пагасіць буйны пажар у бібліятэцы акадэмічнага Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках (ІНІГН) у Маскве, перадае РІА "Новости". З агнём змагаюцца 217 ратавальнікаў.

Пажар у бібліятэцы пачаўся ў ноч на суботу. Мяркуецца, што прычынай яго стала кароткае замыканне. Агонь узнік на апошнім паверсе трохпавярховага будынка. Плошча пажару, паводле папярэдніх звестак, складае каля 2 тысяч квадратных метраў. У будынку абрынуўся дах на плошчы каля 1 тысячы квадратных метраў.

Бібліятэка налічвае больш за 14 мільёнаў кніг на старажытных, сучасных усходніх, еўрапейскіх і рускай мовах, у тым ліку рэдкія выданні XVI — пачатку XX стагоддзяў. У бібліятэцы маюцца самыя поўныя, а ў асобных выпадках адзіныя ў Расіі зборы дакументаў Лігі нацый, ААН і ЮНЕСКА, парламенцкія справаздачы ЗША (з 1789 года), Англіі (з 1803 года), Італіі (з 1897 года) і адна з найбуйнейшых у Расіі калекцый кніг на славянскіх мовах.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі