Расійскага дэпутата абурыла навагодняя ёлка ў форме фаласа (фота)

Расійскага дэпутата абурыла навагодняя ёлка ў форме фаласа (фота)

Скандальна вядомы дэпутат Заканадаўчага сходу расійскага Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў апалчыўся супраць навагодняй ёлкі, пастаўленай у горадзе Наябрску. На думку дэпутата, святочнае дрэва, усталяванае каля дома культуры “Магістраль”, нагадвае фалас. Мілонаў патрабуе паказаць чыноўнікаў за такую нядбайнасць, паведамляе aboutru.com

“Або яны яе ўвогуле не бачылі, або бачылі нецвярозым позіркам. <...> Трэба разумець, што ёлка робіцца не для блогераў, а для бацькоў з дзецьмі. Тэрмінова трэба гэтую ёлку памяняць і праверыць, хто заплаціў і колькі грошай было затрачана на гэтую працу”, — сказаў дэпутат.

Дэпутат выказаў спадзеў, што мясцовыя ўлады прыбяруць яліну пасля рэакцыі гараджан і СМІ. Таксама ён падкрэсліў, што калі гэтага не здарыцца, ён накіруе ліст у мясцовую адміністрацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі