Расіянку за аварыю ў Беларусі са смяротным зыходам, у Расіі асудзілі ўмоўна

Таксама жанчына пазбаўлена права кіраваць транспартным сродкам на гэты ж тэрмін, паведамляе Росбалт.

Праваахоўнымі органамі Беларусі Камарова абвінавачвалася ў тым, што ў студзені 2011 года, кіруючы аўтамабілем Honda на трасе Віцебск — Полацк, парушыла правілы дарожнага руху і ўрэзалася ў іншы аўтамабіль. У выніку сутыкнення, кіроўца легкавіка, які пратараніла расіянка, ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў памёр.

Ізмайлаўскі раённы суд Масквы прызнаў Камарову вінаватай у аварыі. Прысуд уступіў у законную сілу.

 

Фота — Дэлфі