Вы тут

Расіянін вёз з Італіі праз беларускую мяжу самурайскі меч (фота)

gpk.gov.by

За суткі беларускія памежнікі выявілі некалькі выпадкаў незадэклараванай перавозкі зброю праз мяжу, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Раніцай 11 жніўня ў пункце пропуску "Урбаны" ў Беларусь з Латвіі ехаў расіянін на "Таёце". У салоне аўтамабіля памежнікі разам з мытнікамі выявілі электрашокер і адмысловае тэхнічнае прыстасаванне для падаўлення сігналаў сувязі. Па словах кіроўцы, блакатар яму спатрэбіўся для бяспекі на бізнэс-перамоваХ. Гэтыя спецсродкі адпраўленыя на экспертызу.

Праз некалькі гадзін у пункце спрошчанага пропуску "Лынтупы" ў аўтамабілі, які ехаў з Літвы памежнікі знайшлі пнеўматычны пісталет "Борнер". Кіроўца — грамадзянін Літвы — прызнаўся, што пісталет належыць яму. Мужчына растлумачыў, што забыўся выкласці зброю перад замежнай паездкай.

У пункце пропуску "Новая Гута" пнеўматычны пісталет ПМ знайшлі ў аўтамабілі расіяніна, які выязджаў з Беларусі. Зброя ляжала ў скрыні пад пасажырскім сядзеннем. 

А вось у пункце пропуску "Дамачава" памежнікам трапіўся больш экзатычны прадмет. У багажніку "Шэўрале" пры ўездзе ў Беларусь яны знайшлі самурайскі меч — катану. Грамадзянін Расіі, які пражывае ў Італіі, патлумачыў, што вёз меч дадому ў якасці сувеніра. Мытнікі забралі зброю на экспертызу.