Расіянін скраў з беларускай фуры 4 сейфы і схаваў іх у балоце

Пацярпелы вёз іх з Тулы ў Беларусь для адной з фірмаў. Уначы ў Смаленскай вобласці ён спыніўся на акруговай дарозе, каб перакусіць. Грузавік беларус пакінуў у неасветленым месцы. Пасля вяртання кіроўца выявіў, што з кузава зніклі чатыры сейфы. Неўзабаве паліцыянты высветлілі асобу і месцазнаходжанне падазраванага. У тую ж ноч ён быў затрыманы па месцы жыхарства.


Аказалася, што злодзею 29 гадоў. Ён паказаў паліцыянтам месца, дзе схаваў скрадзеныя сейфы — яны ляжалі ў невялікім забалочаным яры, у зарасніках чароту.


У дачыненні да падазронага распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да двух гадоў турмы, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі