Расіянін скраў у мінскім рэстаране 4000 рублёў

Расіянін скраў у мінскім рэстаране 4000 рублёў

Па дапамогу ў мінскую міліцыю звярнуўся юрысконсульт аднаго з рэстаранаў, размешчаных па праспекце Пераможцаў, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Ён паведаміў, што з сейфа ў рэстаране 27 кастрычніка невядомы скраў 3980 рублёў.

Міліцыянты высветлілі, што каля паўночы 27 кастрычніка ва ўстанову забраўся загадчык вытворчасці рэстарана. Ведаючы, дзе захоўваецца ключ ад сейфа, ён скраў з яго грошы. Пасля гэтага мужчына адправіўся ў казіно, дзе прайграў скрадзенае.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да 34-гадовага жыхара Расійскай Федэрацыі за крадзеж. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі