Расіяне знішчылі ўжо другі падземны шпіталь на "Азоўсталі"
![Расіяне знішчылі ўжо другі падземны шпіталь на "Азоўсталі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azoustal-1005.jpg.webp?itok=Z1W7T6qx)
Расійскія войскі знішчылі ўжо другі падземны шпіталь на тэрыторыі металургічнага камбіната "Азоўсталь".
Пра гэта ў эфіры hromadske.ua расказаў сукамандзір палка "Азоў-Кіеў" Максім Жорын. Інцыдэнт адбыўся два дні таму. У выніку ўдару праціўніка загінулі 10 чалавек. Пры гэтым раненні атрымалі і вайскоўцы, і цывільныя.
Пасля знішчэння шпіталя ў байцоў не засталося медыкаментаў, інструментаў і матэрыялаў для перавязак. Ад гэтага нават тыя, хто атрымаў лёгкія раненні, апынуліся ў цяжкім становішчы: ім даводзіцца ампутаваць канечнасці або павольна паміраць.
Жорын зноў падкрэсліў, што і параненым байцам, і астатнім абаронцам неабходная тэрміновая эвакуацыя з "Азоўсталі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.