Расіяне знайшлі ў свіной кілбасе з Беларусі мяса курыцы

Эксперты ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях выявілі фальсіфікацыю ў мясной прадукцыі, якая пастаўлялася з Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення, прэтэнзіі ўзніклі да прадукцыі такіх вытворцаў, як Жлобінскі мясакамбінат, Брэсцкі мясакамбінат і кампаніі "Белавежскія далікатэсы".

Так, у мясным прадукце "Рулет імперскі", зробленым на Жлобінскім мясакамбінаце, выявілі ДНК курыцы. Але ў адпаведнасці з маркіроўкай у гэтым прадукце мусілі быць ялавічына, свініна і сала.

У варана-вэнджанай салямі "Сервелат Фінскі", выпушчанай на "Белавежскіх далікатэсах", таксама выявілі ДНК курыцы. А ў складзе гэтай кілбасы мусяць быць ялавічына і свініна.

А вось у рулеце з мяса птушкі "Асарці", зробленым на Брэсцкім мясакамбінаце, усё наадварот. У прадукце, дзе мусіць быць толькі мяса птушкі, выявілі ДНК свінні.

Усе грузы мелі пасведчанні якасці і ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Беларусі.

Фота — kartinki24.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі