Расіяне вярнулі ў Беларусь 12 тон ялавічыны з “нехарактэрным пахам”

Россельгаснагляд не пусціў у Расію 12 тон мяса беларускай вытворчасці з-за яго нехарактэрнага паху і нездавальняючага санітарнага стану. Груз ішоў у Татарстан і меў сертыфікат гродзенскай ветэрынарнай станцыі, аднак выявілася, што дакумент з такім нумарам лічыцца сярод страчаных ветэрынарных сертыфікатаў Мытнага саюза. Мяса вярнулі адпраўнікам.

У 2014 годзе была забароненая пастаўка прадуктаў з болей чым 20 прадпрыемстваў Беларусі з-за генома віруса афрыканскай чумы свіней, мікробнага забруджання і антыбіётыкаў. З сярэдзіны снежня ведамства паступова зняло ўведзеныя часовыя абмежаванні з шэрагу прадпрыемстваў.

З 5 лютага Расія дазволіла пастаўкі ялавічыны з сямі з дзевяці мясакамбінатаў, якія трапілі пад санкцыі. Аднак з 9 па 28 лютага Россельгаснагляд вярнуў Беларусі каля 130 тон мяса з-за шэрагу парушэнняў, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі