Расіяне наступаюць паблізу Бахмута і Аўдзееўкі — 174-я раніца вайны ва Украіне

У большасці рэгіёнаў Украіны мінулым вечарам гучала паветраная трывога​ / ТАСС
У большасці рэгіёнаў Украіны мінулым вечарам гучала паветраная трывога​ / ТАСС

Расійскія войскі наступаюць паблізу Бахмута і Аўдзееўкі. На некаторых напрамках сілам УСУ ўдаецца стрымаць суперніка, нават адштурхнуць, на іншых — баі працягваюцца. Працягваюцца і ўдары — авіяцыйныя і ракетныя —  па грамадзянскіх аб'ектах на тэрыторыі Украіны, адзначаюць у Генштабе УСУ. У большасці рэгіёнаў Украіны мінулым вечарам гучала паветраная трывога.

Вядома, што ноччу былі абстраляныя некалькі раёнаў Харкава — пяць з дзевяці. У тым ліку і цэнтральны Кіеўскі раён. "Такога радыусу ўдару ракетамі па горадзе не было даўно", піша раніцай мэр Харкава Ігар Церахаў. Аб пацярпелых пакуль інфармацыі няма. Ёсць інфармацыя аб разбурэннях дарог, а таксама інфраструктурных і іншых аб'ектаў.

У акупаваным расіянамі Крыме раніцай у аўторак таксама прагрымелі выбухі. Мясцовыя рэсурсы публікуюць відэа пажару — гарыць трансфарматарная падстанцыя ў сяле Майскае каля Джанкоя. Кіраўнік адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў выехаў на месца. "Абставіны здарэння высвятляюцца. Буду інфармаваць па меры паступлення дадзеных", напісаў ён у Telegram. Тым часам ТАСС паведамляе, што на поўначы Крыма "дэтанацыя боепрыпасаў" і "жыхароў населенага пункта Майскае эвакуююць з-за інцыдэнту".

Россияне наступают вблизи Бахмута и Авдеевки  — 174-е утро войны в Украине
Пажар на падстанцыі ў вёсцы майскае каля Джанкоя / фота з сацсетак

У прарасійскіх сілах, якія ваююць ва Украіне, адбыўся раскол, адзначаюць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). "Апалчэнцы Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) адмовіліся працягваць баявыя дзеянні ў Данецкай вобласці і скардзіліся на знясільваючыя тэмпы наступальных дзеянняў за межамі Луганскай вобласці", — гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытуты. Аналітыкі Інстытута спасылаюцца на відэа, дзе жаўнеры батальёна 2740 так званай "ЛНР" адмаўляюцца ваяваць за "ДНР". Яны кажуць, што адсвяткавалі перамогу ў пачатку ліпеня, калі дасягнулі межаў Луганскай вобласці, і што іх задача выкананая.

"Гэтая тэндэнцыя асабліва небяспечная для расійскіх сіл, якія імкнуцца набраць яшчэ больш новых жаўнераў з Луганскай вобласці, каб папоўніць нядаўнія страты. Далейшае падзел ўнутры узначаленых Расіяй сіл пагражае яшчэ больш знізіць эфектыўнасць ваенных дзеянняў РФ", — лічаць аналітыкі Інстытута.

Тым часам з Латвіі ва Украіну прыбылі яшчэ шэсць гаўбіц M109. Яны ўжо на фронце. Пра гэта паведаміў украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Гаўбіцы "ужо паказваюць вынікі на поле бою. Я шчыра ўдзячны майму калегу [міністру абароны Латвіі] Арцісу Паўбрыксу і народу Латвіі за іх непахісную падтрымку", — напісаў Рэзнікаў у Twitter. Раней стала вядома, што Украіна атрымала ад Латвіі чатыры верталёты. У найбліжэйшы час яны ўвойдуць у склад авіяцыйнага парку Узброеных Сіл Украіны.

Россияне наступают вблизи Бахмута и Авдеевки  — 174-е утро войны в Украине
Карта ваенных дзеянняў па стане на вечар 15 жніўня 2022 года / understandingwar.org

Масква і Кіеў працягваюць абменвацца гучнымі заявамі адносна сітуацыі на Запарожскай АЭС. Чыноўнік з расійскага МЗС Ігар Вішнявецкі, у прыватнасці, заявіў, што паездка дэлегацыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) на ЗАЭС праз Кіеў, а затым праз лінію фронту была б вельмі небяспечнай. Раней прадстаўнік Генсакратара ААН Стэфан Дзюжарык заявіў, што сусветная арганізацыя гатовая садзейнічаць такому візіту праз Кіеў

"У гэтым выпадку ўсё што заўгодна магло б адбыцца", — заявіў расійскі дыпламат. Ён нагадаў, што Расія ўжо "прапаноўвала маршрут, які дазволіў бы забяспечыць бяспеку інспектараў МАГАТЭ". Вішнявецкі таксама пракаментаваў заклікі Кіева аб дэмілітарызацыі станцыі — назваў іх безадказнымі. Па словах Вішнявецкага, такія пытанні не ўваходзяць у паўнамоцтвы агенцтва. "МАГАТЭ дэмілітарызацыяй і забеспячэннем бяспекі не займаецца. У яе выразны мандат — гэта выкананне гарантый МАГАТЭ", — сказаў прадстаўнік расійскага МЗС. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійскія войскі працягваюць правакацыйныя абстрэлы тэрыторыі Запарожскай атамнай электрастанцыі, а станцыя дэ-факта замініраваная. Пра гэта ён казаў у вячэрнім звароце 15 жніўня. Зяленскі нагадаў, што ўжо 42 краіны свету — сябры Еўрасаюза і 15 іншых дзяржаў — заклікалі РФ вывесці свае сілы са станцыі.

"Калі дзяржава-тэрарыст дазваляе сабе цалкам ігнараваць патрабаванні міжнароднай супольнасці, а тым больш у такой адчувальнай тэме, то гэта адназначна сведчыць аб неабходнасці неадкладных дзеянняў", — заявіў Зяленскі. Ён заклікаў да новых больш жорсткіх санкцый супраць Расіі, у прыватнасці, расійскай атамнай галіны.

Напярэдадні Зяленскі сваім указам стварыў Кансультатыўны савет па пытаннях дэакупацыі і рэінтэграцыі Крыма і горада Севастопаля, паведамляе "Громадське". У дакуменце гаворыцца, што савет будзе дзейнічаць як кансультатыўна-дарадчы орган пры прэзідэнце Украіны. Савет створаны для "каардынацыі мерапрыемстваў па пытаннях дэакупацыі, рэінтэграцыі і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны; абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Украіны; пераадоленне наступстваў і кампенсацыі шкоды, нанесенай Украіне".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі