Расіяне другі дзень пратэстуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту
![Расіяне другі дзень пратэстуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mit_mos.jpg.webp?itok=DlE3pn-w)
Расіяне другі дзень пратэстуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту. Як перадае ВВС, 28 ліпеня Камуністычнай партыя Расіі сабрала ў Маскве 10-тысячны мітынг. Раней камуністы прапаноўвалі вынесці пытанне аб павышэнні пенсійнага ўзросту на ўсенароднае галасаванне, але ў парламенце краіны іх не падтрымалі. Акцыі камуністаў прайшлі таксама ў іншых расійскіх гарадах.
Сёння на вуліцы расійскай сталіцы выходзяць прадстаўнікі Лібертыянскай партыі, да акцыі плануе далучыцца вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны.
У чэрвені расійскі ўрад абвясціў аб павышэнні пенсійнага ўзросту ўжо ў 2019 годзе — для мужчын ён складзе 65 гадоў, а для жанчын — 63 гады. Згодна з планамі, пераход будзе паэтапным і расцягнецца на некалькі гадоў.