Расіяне абстралялі Купянск: ёсць адна загінулая і 10 параненых

Наступствы абстрэлу Купянска / кадр з відэа Радыё "Свабода"
Наступствы абстрэлу Купянска / кадр з відэа Радыё "Свабода"

Зранку 25 красавіка расійскія войскі абстралялі горад Купянск у Харкаўскай вобласці. Адна з ракет С-300 трапіла ў будынак краязнаўчага музея, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Алега Сінягубава.

Паводле папярэдніх звестак, 10 грамадзянскіх асоба атрымалі раненні. Траіх з іх шпіталізавалі, сямёра маюць лёгкія пашкоджанні і атрымалі дапамогу на месцы. Два чалавекі застаюцца пад заваламі.

Акрамя таго, Уладзімір Зяленскі паведаміў, што загінула работніца музея.

"Купянск, цэнтр горада, краязнаўчы музей. Краіна-тэрарыст робіць усё, каб знішчыць нас цалкам: нашу гісторыю, нашу культуру, нашых людзей, абсалютна варварскімі метадамі забіваючы ўкраінцаў", — пракаментаваў прэзідэнт Украіны гэтую атаку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі