Расія зняла санкцыі яшчэ з трох беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў

Расія зняла санкцыі яшчэ з трох беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў

Рассельгаснагляд здымае санкцыі з яшчэ трох беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў. Ад 17 чэрвеня пастаўкі ў Расію дазволеныя для прадпрыемства “Мазырскія малочныя прадукты”, “Тураўскага малочнага камбіната” і “Лідскага малочна-кансервавага камбіната”, паведамляе сайт расійскага кантрольнага ведамства.

У паведамленні гаворыцца, што абмежаванні знятыя дзеля “выканання дасягнутых дамоўленасцяў і двухбакова падпісанай дарожнай карты” паміж Рассельгаснаглядам і Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Рашэнне прынятае пад гарантыі беларускага боку. Цягам месяца з моманту адкрыцця паставак Расія павінна будзе атрымаць дадзеныя лабараторнага маніторынгу прадукцыі па асноўных відах лекавых сродкаў. Усе пастаўкі будуць узмоцнена кантралявацца расійскім бокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі