Расія зняла абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх вытворцаў

Расія зняла абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх вытворцаў

Рассельгаснагляд з 11 чэрвеня здымае часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі для трох беларускіх прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, ад панядзелка сваю прадукцыю могуць пастаўляць на расійскі рынак “Барысаўскі малочны камбінат”, “Ляхавіцкі малакозавод” і ваўкавыскі “БЕЛЛАКТ”.

6 чэрвеня расійскае кантрольнае ведамства забараніла пастаўкі ўсёй беларускай малочнай прадукцыі. 9 чэрвеня ў Маскве Рассельгаснагляд і дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі правялі перамовы і па іх выніках падпісалі “дарожную карту”, у якой пазначаныя ўсе захады дзеля ўрэгулявання сітуацыі з узаемнымі абмежаваннямі на пастаўкі тавараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі