Расія забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Расія забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Расія з 13 жніўня часова забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. У "чорны спіс" патрапілі ваўкавыскі "Беллакт", Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат і Калінкавіцкі малочны камбінат. "Рассельгаснагляд" спасылаецца на выяўленыя "шматлікія парушэнні". У дакуменце адзначаеца, што "па выніках аналізу доказнай базы (копіі дэкларацый аб адпаведнасці, актаў пазапланавага аўдыту і пратаколаў выпрабаванняў сухой малочнай прадукцыі), прадстаўленай беларускімі калегамі... выяўлены шэраг неадпаведнасцяў у матэрыялах".

Пра гэта расійскі бок праінфармаваў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі. "Рассельгаснагляд" чакае, што ў Беларусі правядуць расследаванне па кожным факце парушэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі