Расія выдасць Беларусі стабілізацыйны крэдыт на 2 млрд долараў

Паводле раней дасягнутай прынцыповай дамоўленасці Расія выдасць Беларусі ў 2008 годзе стабілізацыйны крэдыт на 2 млрд долараў Гэта пацвердзіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Па словах амбасадара, крэдыт можа быць вылучаны максімум у снежні, а магчыма, і раней. Сурыкаў адзначае, што сродкі будуць накіраваныя на падтрымку беларускай эканомікі, на пакрыццё разрываў у плацежным балансе, у тым ліку і ў сувязі з чаканым падаражэннем газу.

Ён нагадаў, што ў снежні 2007 года Расія вылучыла Беларусі стабілізацыйны крэдыт на 1,5 млрд долараў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі