Расія вярнула ў Беларусь садавіну і гародніну, якую ўвезлі з парушэннямі

19 тон польскіх яблыкаў, якія везлі праз Беларусь у Казахстан, развярнулі на расійскай мяжы 20 лютага. На польскую садавіну быў аформлены беларускі фітасанітарны сертыфікат, што з’яўляецца парушэннем. 23 лютага такое ж самае парушэнне стала прычынай вяртання 19 тон малдаўскіх ялбыкаў.

24-25 лютага ў пункце папярэдняга паведамлення “Красная Горка” быў забаронены ўвоз у Расію 230 тон расліннай прадукцыі, якая ішла з тэрыторыі Беларусі. 58 тон бульбы, яблык і груш перавозіліся ў суправаджэнні несапраўдных рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў. 20 тон беларускай морквы не мелі этыкетак з інфармацыяй аб прадукцыі, а 20 тон бульбы вярнулі з-за парушэнняў у афармленні фітасанітарных дакументаў.

Таксама інспектары ўпраўлення Россельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях выявілі 135 тон падкаранціннай прадукцыі з падробнымі дакументамі з Турцыі, Македоніі, Егіпта і Кітая. Груз вярнулі адпраўнікам, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі